Прыватным медлабараторыям забаранілі рабіць ПЦР-тэсты

З 30 траўня прыватныя медлабараторыі перастануць рабіць ПЦР-тэсты

Лабараторыі недзяржаўных арганізацый аховы здароўя з 30 траўня перастануць рабіць ПЦР-тэсты. Такое рашэнне прыняло Міністэрства аховы здароўя.

"У мэтах аптымізацыі лабараторных ПЦР-даследаванняў, цэнтралізацыі назірання за пацыентамі на амбулаторным этапе, адмяняецца правядзенне ўсіх ПЦР-даследаванняў на наяўнасць SARS-CoV-2 (COVID-19) у лабараторыях недзяржаўных арганізацый аховы здароўя", — заявілі ў Міністэрстве.

Неўзабаве правесці ПЦР-даследаванне на наяўнасць SARS-CoV-2 на платнай аснове для выезду за мяжу з выдачай вынікаў на рускай і англійскай мовах можна будзе выключна на базе 53 лабараторый сістэмы Міністэрства аховы здароўя.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: