Расія просіць Лукашэнку ануляваць ўказ пра імпарт тавараў

Расійскія ўлады лічаць, што ўказ ад 21 ліпеня 2014 года закранае астатніх членаў Мытнага саюза, а таму павінен быць ануляваны.



mytnia_kantrol.jpg

Нагадаем, гаворка ідзе пра ўказ, які абавязвае імпарцёраў плаціць ПДВ на ўвазную прадукцыю падчас перасячэння беларускай мяжы. Але разлічваць на яго вылік з падатковай базы прадпрымальнік можа толькі праз 90 дзён. 
Такім чынам, імпарцёры абавязаныя плаціць ПДВ двойчы — на мяжы і падчас выплаты падаткаў за справаздачны перыяд. У выніку, у прадпрымальнікаў утвараецца недахоп абаротных сродкаў. 
У верасні беларускі ўрад пайшоў насустрач расійскім імпарцёрам і ануляваў выплату ПДВ на мяжы для газу, нафты і нафтапрадуктаў. 
Аднак гэтага Маскве недастаткова — у Мінэканамразвіцця РФ ужо падлічылі, што з-за ўказу Лукашэнкі аб'ёмы заказаў беларускіх аўтадылераў ў расійскіх вытворцаў ўпалі на 2,7 тыс. аўтамабіляў. 
Улады Беларусі пакуль не пракаментавалі патрабаванні Расіі.
informing.ru