Рассяльгаснагляд паставіў 11 беларускіх прадпрыемстваў на ўзмоцнены кантроль
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ паведамляе, што чарговы раз знайшла антыбіётыкі і патэнцыйна небяспечныя для здароўя чалавека мікраарганізмы ў сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі.

фота tvc.ru
З 11 ліпеня Рассяльгаснагляд часова абмяжоўвае пастаўкі са Скідзельскай птушкафабрыкі, ААТ «Александрыйскае» і ААТ «Малочны свет».
Таксама фітасанітарнае ведамства ўводзіць рэжым ўзмоцненага лабараторнага кантролю ў адносiнах да 11 беларускіх прадпрыемстваў. У прадукцыі агракамбіната «Зара» і РУП «Беларуснафта-Асобіна» знойдзеныя рэшткі антыбіётыка энрафлаксацына. У таварах з ААТ «Верхнядзвінскі масласырзавод», ААТ «Маладзечанскі малочны камбінат» (Вілейскі філіял), ААТ «Малочныя горкі» і ААТ «Рагачоўскі МКК» выяўленыя сляды яшчэ аднаго антыбіётыка — лінкаміцына.
Рэшткі іншых прэпаратаў знойдзеныя ў прадукцыі ААТ «Бабулін гарлач», ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Салігорская птушкафабрыка», ААТ «Смалявічы бройлер». А ў ялавічыне з Баранавіцкага РАЙПО Рассяльгаснагляд разгледзеў бактэрыі роду Listeria monocytogenes.
Расійскае ведамства папярэджвае, што ў выпадку паўторных парушэнняў будзе вымушанае ўвесці абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з гэтых прадпрыемстваў.
«Еўрарадыё»