Рэальныя пенсіі ў Беларусі за год скараціліся

У Беларусі сярэдні памер прызначаных пенсій у жніўні склаў 2,51 млн рублёў. Сярэдні памер пенсій па ўзросту быў роўны 2,6 млн рублёў, па інваліднасці — 2,3 млн, з прычыны страты карміцеля — 1,69 млн, сацыяльных пенсій — 1,23 млн.



chkyy_w465h262_1_.jpg

Фота: ByMedia.net

Рэальны памер прызначаных пенсій (пенсій, разлічаных з улікам інфляцыі) у жніўні 2014 года ў параўнанні з жніўнем 2013-га знізіўся на 0,9%, у параўнанні з ліпенем гэтага года вырас на 7%, перадае БелТА.


Як паведамляў Тэлеграф, у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў колькасць людзей сталага ўзросту ад 60 гадоў і старэйшых павялічылася на 74,8 тыс. чалавек, або на 4,2%. На пачатак 2014 года ў краіне пражывала 1,88 млн пажылых людзей, ці 19,9% колькасці насельніцтва Беларусі.

telegraf.by