Рэгуляваныя ўладамі цэны растуць хутчэй

Рэгуляваныя ўладамі цэны летась раслі амаль у 2 разы хутчэй за тыя, што ўтвараюцца свабодна.

c7144cf1_f224_4ab0_a05f_fad0beb62172.jpg

Згодна са статыстыкай, якую прыводзіць Нацыянальны банк, прырост адміністрацыйна рэгулюемых цэн і тарыфаў у Беларусі за год склаў больш за 8%.

Эканаміст Леў Марголін лічыць, што кошты маглі б быць меншымі, калі б улады не ўмешваліся ў нармальныя рынкавыя адносіны.

— Гэта звычайная практыка. Як толькі дзяржава бярэцца рэгуляваць цэны, яны адразу пачынаюць расці. Рынак — самы лепшы рэгуліроўшчык. Ён дае магчымасць цэнам быць не высокімі і не нізкімі, а як раз такімі, якімі яны павінны быць. А дзяржава… тут у каго мацнейшае горла, мацнейшы голас, той сабе вытаргоўвае падвышэнне. Таму гэта звычайная з’ява.

На адмене дзяржаўнага рэгулявання цэн ужо даўно настойваюць Міжнародны валютны фонд і Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця, прад’яўляючы такое патрабаванне ў якасці ўмовы прадастаўлення крэдытаў Беларусі.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя