Рэжым збіраецца забяспечыць усіх вайскоўцаў арэндным жыллём, якое потым тыя змогуць атрымаць ва ўласнасць бясплатна

Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч у інтэрв'ю заявіў, што ў краіне ў разы павялічаць будаўніцтва арэнднага жылля. Ён сказаў, што мяркуецца пабудаваць каля 750 тысяч квадратных метраў.

vajskovy_dom.jpg

— Каля 100 тыс. кв. м арэнднага жылля будзе пабудавана ў бягучым годзе. Гэта нядрэнны вынік, але думаю, што будаўнічая галіна можа значна больш, і, безумоўна, патрэба ў большым аб'ёме ёсць. У наступным годзе мы рэзка павялічым аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля, у тым ліку ў рамках даручэнняў, якія былі дадзены на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы па будаўніцтве такога жылля для вайскоўцаў, — сказаў Руслан Пархамовіч.
Колькі метраў арэнднага жылля пабудуюць у Беларусі, міністр дакладна не ведае. Паводле яго слоў, прагноз на наступны год — ад 135 да 750 тысяч квадратных метраў.
— У нас задача да канца года ўнесці адпаведны дакумент ва ўрад для зацвярджэння. Згодна з Дырэктывай № 8 ніжняя планка — гэта 135 тыс. кв.м. Плюс мы павінны на працягу 2023 года і першай паловы 2024-га забяспечыць пад поўную патрэбнасць усіх вайскоўцаў. Плюс да гэтага, скажам так, факультатыўна — тое, што захочуць будаваць для сябе прадпрыемствы. Дакладна назваць лічбу я пакуль не гатовы, але думаю, што яна будзе прыкладна 750 тыс. кв.м.
Пархімовіч заявіў, што на наступны год запланавана будаўніцтва арэнднага жылля на такіх прадпрыемствах, як «Граніт», «Бярозабудматэрыялы».