Карпянкоў хоча знішчыць артылерыяй полк Каліноўскага

«Мы хочам узаконіць шырокую падрыхтоўку нашага насельніцтва, калі будзе такое жаданне і будзе пастаўлена задача на навучанне і агнявой падрыхтоўцы, і тактычнай падрыхтоўцы. Гэта значыць, усім тым прадметам, якія ў нас калісьці выкладаліся ў пачатковай ваеннай падрыхтоўцы», — сказаў ён.

karpjankou.webp

Паводле яго слоў, цяпер «прапрацоўваюцца заканадаўчыя ініцыятывы», якія дазволілі б прыраўняць да вайскоўцаў тых, «хто добраахвотна прыйдзе ў падраздзяленні спецыяльнага прызначэння», каб у іх былі адпаведныя «сацыяльныя льготы і прававыя гарантыі». Ён таксама расказаў, што дэмабілізаваныя за апошнія тры гады сілавікі з унутраных войскаў прыбылі на зборы, «бо знешнія абставіны абавязваюць».
На канале прапаганды заявілі, што іх больш за 300 чалавек.
«У нас не будзе праводзіцца мабілізацыя. Гэта ўжо неаднаразова казалася кіраўніком дзяржавы. І я як намеснік міністра, камандуючы ўнутранымі войскамі ўсё гэта пацвярджаю. Байцы, якія прайшлі 2020, 2021, 2022 гады, якія былі ў гэтых баявых парадках, якія з'яўляюцца нашымі людзьмі, зараз прыбылі сюды без мабілізацыі па ўласным жаданні. Людзі прыбылі сюды, і мы не маглі тут усіх прыняць. Мы сфарміравалі атрад, па колькасці — два батальёны. Гэтыя два батальёны займаюцца тут, высокаматываваныя маладыя людзі, якія прайшлі школу спецназа. Гэта менавіта наш адказ на ўсе планы «Перамога», на ўсе батальёны Каліноўскага і іншыя брыгады», — сказаў Карпянкоў.
Ён заявіў, што колькасць беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне менш за 100 чалавек.


«Мы не павінны рабіць нейкіх гучных заяў. Мы проста да гэтага гатовы. Калі нехта думае, што нас нечым здзівіць — ён проста трапіць у пастку. Прыводжу прыклад: усе добра памятаюць 1961 год, красавік, Кубу, заліў Свіней — добра, што ён так называецца. Дэсант, падрыхтаваны з контррэвалюцыянераў, 750 чалавек, за імі цэлае амерыканскае войска знаходзіцца, урад ужо падрыхтаваны. Яны ўрываюцца, іх проста знішчаюць, яны патрапілі ў пастку. Артылерыя кагосьці знесла, камусьці пашанцавала — у палон здаўся. Тут я скажу ім: чытайце гісторыю, тое ж самае чакае і вас», — дадаў ён.
Нагадаем, раней Карпянкоў заявіў, што ўсе дэмбелі з унутраных войскаў за апошнія тры гады запісаліся добраахвотнікамі, а з ветэранаў сфарміравалі часткі.