Роўмінг паміж краінамі Мытнага саюза можа быць адменены
У бліжэйшы час роўмінг паміж Беларуссю, Расіяй і Казахстанам павінен быць адменены. Пра гэта заявіў член калегіі па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні ЕЭК Нурлан Алдабергенаў 23 кастрычніка ў Мінску.
Еўразійская эканамічная камісія працуе над пытаннем адмены роўмінгу з антыманапольнымі органамі трох краін. «У бліжэйшы час роўмінг мы павінны адмяняць», — сказаў міністр, паведамляе БелТА.