Што гэта за паводзіны такія?! — Лукашэнка пра абмежаванне Расіяй паставак беларускай прадукцыі
Аляксандра Лукашэнку засмучаюць паводзіны Расіі ў дачыненні да абмежавання паставак беларускай прадукцыі.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам.
«Мяне сёння паводзіны расійскіх уладаў не проста здзіўляюць, а засмучаюць. Калі ў бліжэйшы час не будзе нармалізаваны гандаль паміж дзвюма краінамі, мы вымушаны будзем рэагаваць. Што
гэта за паводзіны такія?!» — адзначыў беларускі лідар.
БелТА