Што змянілася ў Беларусі з 1 жніўня
Апошні месяц лета прыйшоў у Беларусь разам з падаражаннямі, якія збольшага кампенсаваны павышэннем некаторых сацыяльных выплат. Што ж змянілася ў Беларусі з 1 жніўня?
Тэлефонная сувязь. Кампанія "Белтэлекам" з 1 жніўня павышае рэгуляваныя тарыфы на паслугі электрасувязі ў сярэднім на 19%, па асобных пазіцыях у рамках 25%.
Цыгарэты. З 1 жніўня ў Беларусі адбылося чарговае падаражанне некаторых марак цыгарэт. У прыватнасці, кошт цыгарэт марак Cooper Gold і Cooper вырасла з 7200 да 7400 рублёў за пачак, Velvet e асартыменце — з 10200 да 10400 за пачак.
Піва. Непасрэдна пакуль не падаражэла, але закупачныя цэны на піваварны ячмень, па якіх у сельгасвытворцаў дзяржава закупляе ячмень, павялічаны на 11%.
Платныя дарогі. З 1 жніўня ў сістэму электроннага збору платы за праезд дадаткова ўведзеныя 256 кіламетраў аўтамабільных дарог Беларусі. Электронная аплата будзе спаганяцца з гэтага часу таксама на некаторых сегментах дарог М-5 Мінск-Гомель, М-6 Мінск-Гродна, М-7 Мінск-мяжа з Літвой і Р-1 Мінск-Дзяржынск.
БПМ. Бюджэт пражытачнага мінімуму ў Беларусі з 1 жніўня павышаны на 10,9% да 1,340 млн рублёў.
Пенсіі. 1 жніўня праведзены пераразлік працоўных пенсій зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў. Сярэдняе павелічэнне памеру выплат складзе 7,3–7,5%. Павышэнне працоўных пенсій пацягне за сабой павелічэнне расходаў дзяржаўных сацыяльных фондаў на 463 млрд рублёў штомесяц.
Пошліны. Беларусь падвысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Пошліна на сырую нафту павышаецца з 385,2 да 388,4 даляра за тону, на прамагонны бензін і таварныя бензіны — з 346,6 да 349,5 даляра, на лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя алеі, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавай кокс (акрамя кальцыніраванай) і бітум — з 254,2 да 256,3 даляра, на дызельнае паліва — з 250,3 да 252,4 даляра, на звадкаваныя вуглевадародныя газы — з 89,6 да 147,4 даляра.