Швейцарскі банк падлічыў: Беларусь — у ліку самых бедных краін Еўропы
У тройку самых бедных краін Еўропы ўвайшлі таксама Украіна, дзе ідзе вайна, і Малдова, якая апярэджвае Беларусь па паказчыках дабрабыту грамадзян у два разы.
Швейцарскі банк Credit Suisse апублікаваў вынікі даследавання адносна дабрабыту жыхароў еўрапейскага кантынента.
У банку параўналі дабрабыт сярэднестатыстычнага дарослага жыхара кожнай еўрапейскай краіны, адштурхваючыся ад рэальных індывідуальных паказчыкаў даходаў насельніцтва. Паводле азначэння Credit Suisse, дабрабыт — гэта сума ўсіх фінансавых і нефінансавых актываў «мінус» даўгавыя абавязацельствы, паведамляе партал minfin.com.ua.
У выніку
ашаламляльны вынік па гэтаму крытэру прадэманстравала Швейцарыя, дзе сярэдняе багацце дарослага жыхара ацэньваецца у 576 тысяч долараў.
Сціплей паказчыкі ў Ісландыі, Нарвегіі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Люксембурга — разам са Швейцарыяй яны сталі адзінымі еўрапейскімі краінамі з узроўнем дабрабыту вышэй эквівалента ў 300 тысяч
долараў.
Украіна апынулася ў процілеглым канцы спісу, заняўшы апошні радок з паказчыкам дастатку насельніцтва ў 1 437 долараў. Не нашмат лепш сітуацыя выглядае і ў Беларусі — 1 551 долараў, а трэцяе месца з канца з двухразовым адрывам ад «стабільнай» Беларусі займае Малдова — 3 104 долары на чалавека.
Гэтыя тры постсавецкія краіны ў Credit Suisse характарызуюць як «бедныя».