Сямашка: У эканамічным правале вінаваты Мытны саюз
Недасканаласць заканадаўчай базы Мытнага саюза вядзе да таго, што эканоміка Беларусі нясе сур'ёзныя страты. Пра гэта заявіў першы віцэ-прэм'ер краіны Уладзімір Сямашка.
«З прычыны недасканаласці заканадаўчай базы Мытнага саюза мы нясем істотныя страты. Пастанова ўрада Расійскай Федэрацыі практычна закрыла доступ беларускай сельгастэхнікі на расійскі
рынак. Была адмененая прэферэнцыя ў 15%», — сказаў
Уладзімір Сямашка, выступаючы ў чацвер у «палаце прадстаўнікоў».
Ён дадаў, што прынятае ў Расеі рашэнне аб увядзенні ўтылізацыйнага збору на тэхніку, які будзе збірацца па прынцыпе краіны прызначэння, прывядзе да страт для МАЗа — у 18% ад кошту прадукцыі.
Віцэ-прэм'ер адзначыў, што аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў 2013 годзе знізіцца на 2% у параўнанні з 2012 годам, паведаміў Уладзімір Сямашка. «Па году 98% тэмп
росту прамысловай вытворчасці, складскія запасы знізяцца да 62% сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці», — заявіў ён. Віцэ-прэм'ер адзначыў, што гэты вынік працы прамысловасці
«нельга назваць здавальняючым», нагадаўшы, што заданне на год прадугледжвала прырост прамысловай вытворчасці на 7%.
У прыватнасці, Сямашка паведаміў, што, як чакаецца, Мінпрам па годзе выйдзе на тэмп росту прамысловай вытворчасці 97,5% супраць 92,9% у цяперашні час, Белнафтахім — 97,5% супраць 93,9%, Беллеспаперапрам — 103% супраць 98,1%, Беллегпрам — 101% супраць 95,5%.
Для аб'ектыўнасці ацэнкі працы міністэрстваў і ведамстваў першы віцэ-прэм'ер заклікаў улічваць сумарны паказчык па пяцігодцы. Так, адзначыў ён, «з улікам правалу ў бягучым
годзе» за гэты перыяд Мінпрам павялічыць аб'ём вытворчасці на 22,9%. У той жа час, працягнуў Сямашка, калі міністэрству атрымаецца ў 2014 годзе нарасціць вытворчасць на 7,8%, а ў 2015
годзе — на 8,9%, то па выніках пяцігодкі прырост складзе
44,3%.
Беларусь распрацуе пералік мер па абароне сваіх вытворцаў у сувязі з увядзеннем у Расіі з 1 лістапада 2013 года ўтылізацыйнага збору, заявіў першы віцэ-прэм'ер.
«Учора ў прэм'ера мы абмяркоўвалі гэтую тэму. Дадзенае даручэнне да 4 лістапада Мінэканомікі, Мінфіну, МНС і МЗС рэспублікі падрыхтаваць адпаведны праект указа. Мы павінны
вырашыць гэтае пытанне да 1 студзеня 2014 года, каб з новага года не падставіць нашых вытворцаў», — сказаў Сямашка.
Ён адзначыў, што ўвядзенне ў Расіі з 1 лістапада 2013 года ўтылізацыйнага збору, які будзе збірацца па прынцыпе краіны прызначэння, прынясе беларускім вытворцам страты , якія ацэньваюцца ў $350
млн у год.
interfax.by