Сярэдні заробак у снежні 2016-га вырас на 84 рублі
Налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў снежні 2016-га вырас на 84 рублі. Ён склаў 801,6 рубля.

Фота БЕЛТА
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. У лістападзе налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў нашай краіны складала 717,6 рубля.
Налічаная сярэдняя заработная плата рабочых і служачых у апошнім месяцы мінулага года вырасла на 83,1 рубля. Яна склала 802 рубля (у лістападзе 2016-га — Br718,9).