Сярэдні заробак у Беларусі ўжо менш 400 долараў

Сярэдні заробак па краіне скарачаецца другі месяц запар. Паводле звестак Белстата, у верасні ён ўпаў на 1,5% і склаў 6 млн 863 тыс 950 рублёў.



deneg_net.jpg

У пераліку на долары па сярэднеўзважанаму курсу Нацбанка за верасень сярэдні заробак быў роўны 389 доларам, перадае TUT.BY.

Нагадаем, у снежні мінулага года ён складаў 621 долар.

За мінулы месяц заробкі беларусаў «усохлі» на 26 долараў, а з пачатку года — на 232 долара.

Заробкі ў верасні выраслі толькі ў прамысловасці — да 7 млн 387,2 тысячы (плюс 28.300 рублёў за месяц), а таксама ў адукацыі — да 4 млн. 810,1 тысячы (плюс 174.200 рублёў). Настаўнікі ў верасні ў сярэднім атрымлівалі 5 млн 806,5 тысячы (плюс 286.400 рублёў), а прафесарска-выкладчыцкі склад — 7 млн 543,4 тысячы рублёў (плюс 634.500).

Пры гэтым заробкі ўпалі на транспарце і ў сувязі — да 7 млн 661,9 тысячы (мінус 124.300 рублёў за месяц), у сельскай і лясной гаспадарках — да 5 млн 104,8 тысячы (мінус 607.600 рублёў), у будаўніцтве — да 8 млн 338,9 тысячы (мінус 5.700 рублёў), а таксама ў ахове здароўя — да 5 млн 657,8 тысячы (мінус 11.000 рублёў). Лекары ў сярэднім атрымлівалі ў мінулым месяцы 8 млн 945,4 тысячы рублёў (мінус 84.200 рублёў), сярэдні медперсанал — 5 млн 596,7 тысячы рублёў (мінус 27.900 рублёў).

Лідзіруюць па ўзроўні заробкаў па-ранейшаму спецыялісты, праца якіх звязана з вылічальнай тэхнікай, — больш за 27,6 мільёна рублёў. Менш за ўсіх сярэдні заробак у работнікаў, занятых у сферы прадастаўлення сацыяльных паслуг, — 4 млн рублёў.