Заробак беларусаў працягвае падзенне
Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Рэспублікі Беларусь у студзені-верасні 2015 года склала 6 млн. 625,4 тыс. рублёў, у тым ліку ў верасні — 6 млн. 863 тыс. рублёў, і зменшылася ў параўнанні са жніўнем 2015 года на 1,5%, або на 107,6 тыс. рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт РБ.
Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-верасні 2015 года у параўнанні са студзенем-вераснем 2014 года зменшылася на 3,1%, у верасні 2015 года ў параўнанні са жніўнем 2015 года зменшылася на 2,8%.
За студзень-жнівеь 2015 года зніжэнне рэальнай заработнай платы таксама складала 3,1%.