Сёння ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва
З 8 чэрвеня ў Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Гэта 16-е павышэнне цэн з пачатку 2021 года.
Як паведамляе прэс-служба «Белнафтахіма», з аўторка аўтамабільнае паліва даражэе зноў на 1 капейку. Такое рашэнне «абумоўлена ростам сусветных каціровак нафты».
Кошты за 1 літр
будуць такія:
АІ-92-К5-Еўра — 1
рубель 86 капеек;
АІ-95-К5-Еўра — 1
рубель 96 капеек;
АІ-98-К5-Еўра — 2
рублі 18 капеек;
ДП — 1
рубель 96 капеек.
Папярэдні раз
паліва падаражэла 2 чэрвеня. З пачатку года аўтамабільнае паліва ў Беларусі
падаражэла на 8,1%.
Паводле «Еўрарадыё».