Сотавых аператараў абавяжуць змагацца фінансаваннем тэрарызму — новы ўказ

Аператараў мабільнай сувязі ўключылі ў спіс асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі. Указ пра гэта апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. Асноўныя палажэнні дакумента ўступяць у сілу праз тры месяцы, паведамляе Myfin.by. Мабільныя аператары будуць павінны выконваць патрабаванні заканадаўства ў частцы процідзеяння "адмыванню" грошай і фінансаванню тэрарызму. Кантраляваць іх будзе Міністэрства сувязі.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg

Указ пашырыў спіс асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі. У яго дадалі аператараў мабільнай сувязі. Як сказана ў дакуменце, зроблена гэта "ў мэтах забеспячэння належнага кантролю за дзейнасцю аператараў сотавай рухомай электрасувязі і выканання міжнародных абавязацельстваў па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння".

Пасля ўступлення дакумента ў сілу Мабільныя аператары будуць павінны выконваць патрабаванні заканадаўства ў частцы процідзеяння "адмыванню" грошай і фінансавання тэрарызму. Кантраляваць іх будзе Міністэрства сувязі.

На працягу трох месяцаў Саўмін павінен прыняць меры для рэалізацыі дакумента на практыцы.

Як вядома, асноўным нарматыўна-прававым актам у гэтай сферы з'яўляецца закон "Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння" ад 30 чэрвеня 2014 года. Апошні раз у яго ўносіліся змены ў канцы траўня 2020 года. Тады таксама быў пашыраны спіс асоб, якіх гэты дакумент тычыцца.

Вось хто ўваходзіць у спіс асоб, якія ажыццяўляюць фінансавыя аперацыі:

  • Нацбанк;
  • банк;
  • біржа;
  • аператары паштовай сувязі;
  • страхавыя арганізацый;
  • арганізатары латарэй;
  • аўдытар;
  • рыэлтары;
  • натарыус;
  • лізінгавыя арганізацыі,
  • арганізатары азартных гульняў;
  • мікрафінансавыя арганізацыі;
  • форекс кампаніі;
  • некаторыя рэзідэнты ПВТ (напрыклад, калі іх дзейнасць звязана з токенамі);
  • падатковыя кансультанты і некаторыя іншыя.

Што гэта значыць?

У законе распісаны пералік мер (унутраны кантроль, асаблівы кантроль і гэтак далей), якія павінны ажыццяўляцца, каб прадухіліць "адмыванне" грошай або фінансаванне тэрарызму.

Сярод іх — ацэнка рызык, рэгістрацыя фінаперацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю, захоўванне дакументаў па ідэнтыфікацыі кліентаў не менш за 5 гадоў пасля спынення дзеяння дагавора або правядзення фінаперацыі, прыняцце мер, звязаных з замарожваннем або блакаваннем фінансавых аперацый, адмова кліентам у фінансавых аперацыях, калі яны не далі неабходныя дакументы і гэтак далей.

Таксама распісана, што пад асаблівым кантролем павінны быць, напрыклад, аперацыі, па якіх сума роўная або перавышае 2000 базавых велічынь для фізічных асоб (20 000 для арганізацый і ІП). Гаворка ідзе аб аперацыях з наяўнымі, грашовых пераводах, аперацыях з нерухомасцю і гэтак далей. Звернуць увагу і на аперацыі, якія хоча здзейсніць фізічная асоба, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, уключаныя ва ўстаноўленым парадку пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Сродкі такіх асоб замарожваюцца.