Спажывецкая кааперацыя не спраўляецца
21 лістапада старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што спажывецкая кааперацыя не спраўляецца са сваёй асноўнай задачай па закупцы ў грамадзян сельгаспрадукцыі і дзікарослай сыравіны.
21 лістапада старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку, што спажывецкая кааперацыя не спраўляецца са сваёй асноўнай задачай па закупцы ў
грамадзян сельгаспрадукцыі і дзікарослай сыравіны.
Паводле слоў Якабсона, насельніцтва несвоечасова інфармуецца аб прадукцыі, якая закупляецца, і цэнах на яе; напрыклад, звесткі аб цэнах на яблыкі даведзены толькі ў канцы сезона. Закупачныя цэны
"Белкаапсаюза" ніжэйшыя, чым цэны ў прыватных нарыхтоўшчыкаў. Нягледзячы на павелічэнне колькасці нарыхтоўшчыкаў, закупкі ў насельніцтва многіх відаў прадукцыі зніжаюцца. Напрыклад, у
Брэсцкай вобласці ў грамадзян набыта бульбы, пладоў і ягад удвая менш, чым у 2010 годзе. За год аб'ёмы закупак бульбы знізіліся на 18%, пладоў і ягад — на 42%. Вельмі нязначным з'яўляецца
аб'ём нарыхтовак грыбоў і дзікарослых ягад, адзначыў Якабсон.
Акрамя гэтага, паводле слоў старшыні КДК, спажыўкааперацыяй не забяспечваюцца ўмовы захоўвання прадукцыі раслінаводства. Сховішчаў не хапае, а тыя, што ёсць, знаходзяцца ў нездавальняючым стане, таму
40% нарыхтаванай прадукцыі захоўваецца ў саміх сельгасвытворцаў. Галіновай праграмай развіцця спажыўкааперацыі на 2011–2015 гады не прадугледжаны мерапрыемствы па тэхнічным пераўзбраенні
сховішчаў, стварэнні магутнасцей па вытворчасці ахалоджанай і замарожанай прадукцыі. Пры гэтым адлюстраваныя ў праграме заданні па нарыхтоўках — нізкія і заведама выканальныя, яны не
патрабуюць ад спажыўкааперацыі напружання сіл, лічыць Якабсон.
У ходзе рабочай сустрэчы адзначалася, што стыль і метады працы Белкаапсаюза маюць патрэбу ў сур'ёзным удасканаленні, а праграма — у істотнай дапрацоўцы.
Пры гэтым замест пастаўкі за мяжу сыравіны асаблівую ўвагу, як падкрэсліў прэзідэнт, трэба надаць экспарту пладова-ягаднай і агародніннай прадукцыі з высокім дададзеным коштам.
Паводле БелаПАН