Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ў 1,9 разы за сем месяцаў бягучага года

 Беларусі па выніках працы за студзень-ліпень 2014 года стратнымі былі 1 225 арганізацый, або 15,1 % ад агульнай колькасці арганізацый, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.



1402399066_srssryere1.jpg

Сума чыстыя стратаў арганізацый за студзень-ліпень 2014 года склала 8 трлн рублёў. Гэта ў 1,9 разы больш, чым за студзень-ліпень 2013 года

Найбольшы адсотак (ад агульнай колькасці) стратных прадпрыемстваў прыпадае на Мінск —  27,9 %, найменшы — на Гродзенскую вобласць- 8,7 %.

Найбольшая ўдзельная вага стратных прадпрыемстваў — у рыбалоўстве і рыбаводстве (68,4 %), у фінансавай дзейнасці (28,6 %), у прамысловасці (27,5 %), гасцінічным і рэстаранным бізнэсе (19,4 %), гандлі  (18 %), транспарце (13,5 %).

Найменшая доля стратных прадпрыемстваў зафіксавана ў ахове здароўя і прадастаўленні сацыяльных паслуг — 6,4 %, сувязі — 6,4 % і сельскай гаспадарцы — 6,9 %.

У 2013 годзе стратнымі былі 752 арганізацыі (9,1 % ад агульнай колькасці), сума іх чыстых стратаў склала 8,8 трлн. рублёў (у 2,6 разы больш, чым за 2012 год).