Toyota закрывае завод у Расіі. Раней ужо сышла Renault

Японская карпарацыя Toyota закрывае сваю вытворчую пляцоўку ў расійскім Санкт-Пецярбургу. Пра гэта паведамляе ТАСС.

toyota_2897313_1280.jpg

Кампанія мае намер захаваць пасляпродажнае  абслугоўванне аўтамабіляў маркі Toyota і Lexus і падтрымку дылерскай сеткі.
Завод у Санкт-Пецярбургу прастойваў з сакавіка. Ён быў адкрыты ў 2007 годзе.
Трэба адзначыць, што яшчэ ў сакавіку Toyota заяўляла, што не плануе сыходзіць з расійскага аўтарынку і закрываць завод у Санкт-Пецярбургу,.
Раней Renault таксама сышла з Расіі. Яе вытворчая пляцоўка ў Маскве была перададзена ўраду расійскай сталіцы, які спрабуе адрадзіць на ёй марку «Масквіч».
У Беларусі таксама сітуацыя не радасная. У ліпені 2022 года рынак продажаў новых аўтамабіляў упаў у 5 разоў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года — 837 аўтамабіляў супраць амаль 5000 летась, паводле звестак Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі.
2022 год стане антырэкордным у сферы продажаў новых аўто: па выніках 7 месяцаў рынак склаўся на ўзроўні 12,7 тысяч машын. Гэта ўжо больш чым двухразовае падзенне адносна таго ж перыяду 2021 года. І далей гэты адрыў будзе толькі нарастаць, гэта факт.
Каля 80% прадукцыі пастаўлялася да нас з Расіі. І цяпер гэтую прадукцыю мы недаатрымліваем з-за таго, што стаяць заводы і кампаніі.