У Адэсу прыбыў другі танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі

Другі танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбыў у порт Адэсы. Заўтра прыбудзе яшчэ адзін, у Клайпеду, піша www.zviazda.by.

dreamstime_l_9102378_e1562356363621_680x340.jpg

«Другі танкер з азербайджанскай нафтай учора прышвартаваўся ў адэскім порце "Піўдзенны" і стаў на сліў», — пра гэта, паводле БЕЛТА, паведаміў прэс-сакратар канцэрна "Белнафтахім" Аляксандр Цішчанка.

Прапампоўка азербайджанскай нафты з першага танкера ў напрамку Мазырскага НПЗ ужо пачалася, яна паступіць на завод для перапрацоўкі на гэтым тыдні.

«Заўтра чакаецца прыбыццё ў Клайпеду яшчэ аднаго танкера нафты, якая набытая ў трэйдараў», — дадаў прэс-сакратар "Белнафтахіма".

Як паведамлялася, дзяржаўная нафтавая кампанія Азербайджана Socar паставіць у сакавіку ў Беларусь каля 250 тысяч тон нафты. Першы з трох танкераў прыбыў у Адэсу 12 сакавіка.