У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы

У Беларусі павялічваюцца тарыфы на чыгуначныя пасажырскія перавозкі ўнутры краіны. Гэта прадугледжана пастановай МАРГ №82 ад 3 снежня. 

Фота: Беларуская чыгунка

Фота: Беларуская чыгунка

Тарыфы на перавозкі пасажыраў чыгуначным транспартам агульнага карыстання на гарадскіх лініях павялічаны на 5 капеек, на рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях павялічацца ў сярэднім на 5 працэнтаў, на перавозку багажу грузабагажу ў сярэднім на 5 працэнтаў у параўнанні з дзеючым узроўнем тарыфаў.
Так, напрыклад, кошт праезду пасажыраў цягнікамі:

  • гарадскіх ліній па кірунку Мінск-Пасажырскі-Фаніпаль павялічыцца на 5 капеек, у напрамку Мінск-Пасажырскі-Рудзенск пры праездзе праз Міханавічы — на 5 капеек;

  • рэгіянальных ліній эканамкласа па кірунку Мінск-Пасажырскі-Пухавічы — на 7 капеек, Мінск-Пасажырскі-Койданава — на 5 капеек, Мінск-Пасажырскі-Беларусь — на 3 капейкі;

  • рэгіянальных ліній бізнес-класа па кірунку Мінск-Пасажырскі-Маладзечна — на 27 капеек, Мінск-Пасажырскі-Орша — на 41 капейку.


Апошні раз тарыфы на перавозку пасажыраў чыгуначным транспартам павялічваліся ў снежні 2019 года.
Рашэнне аб пераглядзе тарыфаў прынята ў рамках запланаваных на 2020 год параметраў у мэтах падтрымання ўзроўню акупнасці перавозак пасажыраў чыгуначным транспартам, паведамляе прэс-служба МАРГ.
Адзначаецца, што цяпер узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на аказанне ўнутрырэспубліканскіх пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам не дасягае і 15 працэнтаў. Бюджэтнага субсідавання чыгуначных перавозак пасажыраў няма.
Пастанова ўступае ў сілу праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.
mart.gov.by