У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва. Восьмы раз ад пачатку года
У Беларусі восьмы раз ад пачатку года павысілі кошты на аўтамабільнае паліва. Бензін і дызель зноў падаражэлі на 2 капейкі.
Як паведаміў «Белнафтахім», з 19 красавіка кошт за 1 літр паліва будзе наступным:
АІ-92-К5-Еўра — 2,16 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,26 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,48 рубля;
Дызельнае паліва — 2,26 рубля.
Папярэдняе падаражэнне аўтамабільнага паліва ў Беларусі адбылося 12 красавіка.