У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва
У Беларусі чарговы раз падаражэда аўтамабільнае паліва. З 5 красавіка на традыцыйныя ўжо 2 капейкі. Аб гэтым паведаміў «Белнафтахім».

Ад сённяшняга дня цэны наступныя:
АІ-92-К5-Еўра — 2,12 рубля;
АІ-95-К5-Еўра — 2,22 рубля;
АІ-98-К5-Еўра — 2,44 рубля;
дызельнае паліва — 2,22 рубля.
Гэта ўжо шостае павышэнне коштаў на паліва гэтай вясной.