У беларускай эканоміцы росту не прадбачыцца?
Белстат апублікаваў статыстыку па выніках першага квартала 2022 года.
![Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева
ВУП Беларусі па выніках першага квартала бягучага года зменшыўся. Паводле падлікаў Белстата, экананамічныя паказчыкі краіны знізіліся на 0,4%.
Ацэнка валавога ўнутранага прадукта за першы квартал бягучага году паказала адмоўны рост. Аб’ём ВУП у бягучых коштах склаў Br 42,6 млрд., або ў 99,6 % да ўзроўню першага квартала мінулага года, паведамляе Белстат.
Пры гэтым індэкс-дэфлятар ВУП (пры пераразліках у сённяшніх коштах) у першым квартале сёлета адносна аналагічнага перыяду мінулага года склаў 115,5%.
Але нягледзячы на тое, што беларускія чыноўнікі з аптымізмам прагназавалі рост эканомікі, рэальныя паказчыкі — бліжэйшыя да разлікаў незалежных эканамістаў. У студзені–лютым 2022 года ВУП нашай краіны запаволіўся да 1,2%.
Эксперты міжнароднага рэйтынгавага агенцтва «S&P» лічаць, што пры базавым сцэнары ВУП Беларусі ў бягучым годзе зменшыцца на 15%. Эксперты Сусветнага банка кажуць, што сёлета ВУП Беларусі знізіцца на 6,5%.