
Гэта дваццаць першае змяненне цэн на аўтамабільнае паліва
ў гэтым годзе. Апошні раз цана на паліва змянялася 6 ліпеня: дызель і бензін
падаражэлі на 1 капейку. Тады ў «Белнафтахіме» распавялі, што з
пачатку года сярэдняе значэнне сусветных катыровак нафты вырасла на 41,2
адсотка, а рознічныя цэны на маторнае паліва на беларускім рынку за гэты
перыяд павялічаныя на 10,3 адсотка.
Нагадаем, у 2020 годзе цэны на паліва мяняліся 16 разоў, у
2019-м — 28, годам раней — 27.
Паводле zerkalo.io.