У Беларусі зацвердзілі новую форму «жыроўкі»
Новую форму «жыроўкі» зацвердзілі пастановай Мінжылкамгаса «Аб устанаўленні формы паведамлення аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылым памяшканнем», паведамляе БелаПАН.
Пастанова апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У паведамленні з’явіліся новыя графы: «Дата, нумар дамовы на аказанне паслуг, найменне арганізацыі», «Тарыфы (цэны), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў», «Тарыфы (цэны) субсідуюцца», «Памер платы за памяшканне», «Налічана па тарыфах (цэнах), якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных выдаткаў», «Налічана па тарыфах (цэнах), субсідаваных».
Пастанова ўступіла ў сілу 21 верасня.