У Беларусі будуць адмаўляцца ад прывязкі да валюты

Адмова ад прывязкі да долара ЗША, еўра і іншай замежнай валюты будзе ажыццяўляцца паступова. 



image_452_5.jpg

У Беларусі будуць паступова адмаўляцца ад прывязкі да долара ЗША, еўра і іншай замежнай валюты пры вызначэнні ставак па арэнднай плаце, мытных пошлін, іншых плацяжоў і гэтак далей.

Акрамя таго, будуць паступова рэалізаваны меры для таго, каб замежная валюта не выкарыстоўвалася для ўстанаўлення розных мэтавых (парогавых) паказчыкаў, выражэньня цаны тавару (работы, паслугі). Для пачатку Нацыянальны банк устанавіў з сакавіка бягучага года забарону на выкарыстанне ў разліках паміж юрыдычнымі і фізічнымі асобамі замежнай валюты пры ажыццяўленні турыстычнай і страхавой дзейнасці, рэалізацыі аўтамабільнага бензіну ўсіх марак, дызельнага паліва і звадкаванага газу на АЗС, рэалізацыі тавараў у розніцу і аказанні паслуг на аўтамабільных дарогах міжнароднага значэння і на пагранічных пераходах.

Выключэнне было зроблена для рэалізацыі тавараў у крамах бяспошліннага гандлю. Адначасова Нацбанк спыніў выдачу, а таксама адклікаў раней выдадзеныя дазволы на разлікі паміж юрыдычнымі і фізічнымі асобамі пры аказанні медыцынскіх і аздараўленчых паслуг, паслуг па навучанні, у сферы гатэльнага бізнэсу й гэтак далей.

Інфармацыя Беларускай службы Польскага радыё