У траўні беларусы прадалі дзяржаве “чыстымі” 150 мільёнаў долараў

Агулам за мінулы месяц грамадзяне Беларусі прынеслі ў банкі каля 650 мільёнаў долараў, купілі там — толькі 500 мільёнаў.



1045726.jpg

Беларускія грамадзяне ў траўні прадалі валюты на 150 мільёнаў долараў больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

З пачатку года беларусы купілі ў абменніках амаль 2,8 мільярда долараў. Прадалі банкам — 3 мільярды.

euroradio.fm