У Беларусі хочуць увесці збор з грамадзян, якія не плацяць падаткі

Праектам дэкрэта аб стымуляванні занятасці прапануецца абавязаць працаздольных грамадзян, якія не ўдзельнічаюць у фінансаванні дзяржаўных расходаў, выплачваць аднаразовы збор.



169.jpg

Адпаведны дакумент абмяркоўваўся 13 студзеня на нарадзе ў кіраўніка Беларусі. "Прэзідэнтам дадзены даручэнні аб дапрацоўцы праекта дэкрэта. Кіраўнік дзяржавы даручыў, каб дакумент быў вычарпальны і паўнацэнны для прымянення без усялякіх адсылачных норм", - расказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч.

Праектам дакумента прапануецца механізм, у адпаведнасці з якім працаздольныя грамадзяне, якія на працягу больш як паўгода не выплачвалі падаткі і, адпаведна, не прымалі ўдзел у фінансаванні дзяржрасходаў, будуць абавязаны раз у год выплачваць аднаразовы збор. На гэты час прапануецца спаганяць яго ў памеры 20 базавых велічынь. За ўхіленне, несвоечасовую або няпоўную выплату збору будзе прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Адначасова будзе вызначаны шэраг катэгорый грамадзян, якіх вызваляць ад выплаты збору, напрыклад, непрацаздольных або тых, хто займаецца выхаваннем дзяцей.

Пры гэтым размова ідзе аб тым, што адпаведны збор не будзе з'яўляцца нейкай легалізацыяй, напрыклад, незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці, калі чалавек працуе, але не выплачвае падаткі. У выпадку выяўлення такіх фактаў у адносінах да вінаватых будуць прымацца меры, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам.

БЕЛТА