Больш за 99 працэнтаў правераных у 2014 годзе мінскіх ІП парушалі падатковае заканадаўства

Больш за 99 працэнтаў правераных у 2014 годзе мінскіх ІП парушалі падатковае заканадаўства.



744519.jpg

У 2014 годзе падатковымі органамі Мінска праведзены праверкі 4225 індывідуальных прадпрымальнікаў. Парушэнні падатковага заканадаўства былі ўстаноўлены ў 4188 (або 99,1 працэнта) ІП. Па выніках праверак у бюджэт паступіла Br9,3 млрд.

Усяго ў Мінску налічваецца больш як 330 тыс. плацельшчыкаў падаткаў, збораў (пошлін), у тым ліку амаль 60 тыс. арганізацый і 70,5 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў. У 2014 годзе гарадской падатковай службай у бюджэт сталіцы мабілізавана Br73,5 трлн. З улікам індэкс-дэфлятара сума прырасла на Br2 трлн адносна 2013 года.

zviazda.by