У Беларусі на базе МТЗ ствараецца трактарабудаўнічы холдынг

У Беларусі ствараецца трактарабудаўнічы холдынг з кіруючай кампаніяй — адкрытым акцыянерным таварыствам "Мінскі трактарны завод".

Пра гэта гаворыцца ў пастанове Савета міністраў № 526 ад 30 траўня, якая апублікавана на Нацыянальным прававым партале.

Згодна з ёй, дзевяць заводаў, акцыі якіх знаходзяцца ва ўласнасці дзяржавы і кіраванні міністэрства прамысловасці, падлягаюць унясенню ў выглядзе неграшовага ўкладу ў статутны фонд МТЗ.

Да 1 жніўня ў холдынг павінны ўвайсці Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, Віцебскі завод трактарных запасных частак, Лепельскі рамонтна-механічны завод, Лепельскі электрамеханічны завод, Мінскі завод спецыяльнага інструменту і тэхналагічнай аснасткі, Мінскі завод шасцерняў, Мазырскі машынабудаўнічы завод, Нараўлянскі завод гідраапаратуры і Хойніцкі завод гідраапаратуры.

telegraf.by