У Мінску долю замежных тавараў зрэжуць да 15%
На нарадзе ў Мінгарвыканкаме па пытаннях далейшага развіцця спажывецкага рынку Мінска даручана павялічыць удзельную вагу тавараў беларускай вытворчасці ў крамах і аб'ектах грамадскага харчавання да 85%.

На думку чыноўнікаў, ва ўсіх аб'ектах ёсць магчымасці і рэзервы для павелічэння продажаў беларускіх тавараў.
Таксама ад гандлёвых сетак запатрабавалі павысіць якасць абслугоўвання насельніцтва. На ліквідацыю парушэнняў і заўваг, якiя выяўляюцца кантралюючымі службамі, дадзены адзін тыдзень. Да тых, хто не выканае патрабаванні Мінгарвыканкама, будуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння (аж да закрыцця гандлёвых аб'ектаў), перадае БелТА.
Як паведамляў Тэлеграф, прэм'ер-міністр Беларусі лічыць,
што аптымальныя суадносіны айчыннай і імпартнай прадукцыі павінна складаць 85% да 15%.