Суд па справе Юрыя Гараўскага ў Швейцарыі перанесены на нявызначаны тэрмін

Апеляцыйнае слуханне па справе былога байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, якое павінна было адбыцца 24 чэрвеня ў Кантанальным судзе Санкт-Галена, перанесена. Новая дата пакуль не называецца. Пра гэта паведаміла карэспандэнтка «Новага Часу» Вольга Класкоўская, якая асвятляе працэс.

Юрый Гараўскі пад аховай швейцарскай паліцыі ў перапынку судовага пасяджэння 19 верасня 2023 года. Фота Вольгі Класкоўскай

Юрый Гараўскі пад аховай швейцарскай паліцыі ў перапынку судовага пасяджэння 19 верасня 2023 года. Фота Вольгі Класкоўскай

У судзе адмовіліся паведамляць прычыны пераносу слухання. Аднак, паводле інфармацыі крыніц «Новага Часу», гэта не звязана з самім Юрыем Гараўскім.

Гараўскі раней прызнаваўся ў датычнасці да гвалтоўных знікненняў апанентаў Аляксандра Лукашэнкі — Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Аднак у верасні 2023 года суд першай інстанцыі ў Швейцарыі яго апраўдаў, палічыўшы недастаткова надзейнымі ягоныя паказанні.

Глядзіце таксама

Апеляцыю на гэтае рашэнне падалі прадстаўнікі пацярпелых пры падтрымцы міжнародных праваабарончых арганізацый. Праваабаронцы заяўлялі, што падчас новага разгляду планавалася прадставіць дадатковыя элементы доказнай базы, якія, на іх думку, могуць паўплываць на вынік справы.