У Мінску рост затрат апярэджвае тэмп росту аб'ёму выпрацаванай прадукцыі

Затраты на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) арганізацый Мінска за студзень—верасень 2013 года павялічыліся ў наяўных цэнах на 3,2% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склалі 126,2 трлн. рублёў. 



45.jpg

У цэлым па горадзе за дзевяць месяцаў года тэмп росту затрат апярэджваў тэмп росту аб'ёму выпрацаванай прадукцыі, выкананых работ, аказаных паслуг на 6,9 працэнтнага пункта. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў галоўным упраўленні статыстыкі Мінска. 
У параўнанні са студзенем—вераснем 2012 года ў структуры затрат за студзень—верасень 2013 года назіралася змяншэнне ўдзельнай вагі матэрыяльных затрат з 64 да 52,1% (іх доля ў агульным аб'ёме затрат па-ранейшаму заставалася пераважнай) пры павелічэнні долі затрат на аплату працы да 21,4% (на 6,1 працэнтнага пункта), адлічэнняў на сацыяльныя патрэбы — да 6,9% (на 1,9 працэнтнага пункта), амартызацыі асноўных сродкаў і нематэрыяльных актываў — да 6,8% (на 1,4 працэнтнага пункта), іншых затрат — да 12,8% (на 2,5 працэнтнага пункта). 
Як адзначылі ў статупраўленні, "нязменна высокай ў структуры затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) застаецца доля матэрыяльных затрат у прамысловасці і будаўніцтве: 68,7 і 56% адпаведна. Прычым на сыравіну, матэрыялы, пакупныя камплектавальныя вырабы і паўфабрыкаты ў прамысловасці прыпадае 52,4%, у будаўніцтве — 42% усіх затрат". 
Затраты на 1.000 рублёў выпрацаванай прадукцыі (работ, паслуг) за студзень—верасень 2013 года склалі 851 рубель і павялічыліся ў параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года на 7,2%. 
Удзельная вага выкарыстанай імпартнай сыравіны, матэрыялаў, пакупных камплектавальных вырабаў, паўфабрыкатаў і паліва ў матэрыяльных затратах на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) у студзені—верасні 2013 года склала 39,4%, што менш за паказчык адпаведнага перыяду 2012 года на 15,1 працэнтнага пункта.
Марына Носава, БелаПАН