У верасні больш за ўсё падаражэлі вышэйшая адукацыя і бензін

Інфляцыя ў Беларусі ў верасні склала 1,7%, з пачатку года — 10%. Цэны на харчовыя тавары ў верасні ў параўнанні са жніўнем выраслі на 0,6%, у параўнанні са снежнем — на 7,5%, на нехарчовыя тавары на 1,9% і на 5,5% адпаведна.



cie1s_w465h262.jpg

Платныя паслугі ў верасні сталі даражэйшымі на 3,8% да жніўня і на 23,8% да снежня, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Больш за ўсё ў верасні ў параўнанні са жніўнем падаражэлі паслугі вышэйшай адукацыі (на 16,8%), бензін (14,9%), электразабеспячэнне (14%), яйкі (7,1%), пшанічная мука (6,9%), патаннелі — бульба (16,8%), паслугі дашкольных устаноў (8,8%), чыгуначнага міжнароднага спалучэння (6,2%), садавіна (3,3%), алей (0,9%), санаторна-аздараўленчыя паслугі (0,9%), сінтэтычныя мыйныя сродкі (0,04%).

З пачатку года больш за ўсё падаражэлі ў Беларусі электразабеспячэнне (на 76,7%), паслугі дашкольных устаноў (65%), бульба (57,5%), тытунёвыя вырабы (55,5%) і паслугі сувязі (31,5%). Разам з тым у параўнанні са снежнем патаннелі гародніна (на 15,5%), садавіна (1,9%), алей (1,9%), мяса і птушка (1,3%).

Як перадаваў Тэлеграф, урадам Беларусі пастаўлена задача знізіць інфляцыю ў 2013 годзе да 12%, разам з задачай росту ВУП на 8,5%.

telegraf.by