Лукашэнка: ва ўрада заўсёды свярбелі рукі душыць насельніцтва

Аляксандр Лукашэнка 9 кастрычніка на нарадзе аб бягучых пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ўсю віну за рост тарыфаў для насельніцтва зваліў на ўрад. Паводле яго слоў, ва ўрада "заўсёды свярбелі рукі ў два-тры разы павялічыць нагрузку на насельніцтва".



0wy1uu_w465h262.jpg

"Нікому не дазволена душыць насельніцтва, і гэта не папулізм", — заявіў кіраўнік дзяржавы, заявіўшы аб недапушчальнасці вырашаць даўнія праблемы пад марку праблем і цяжкасцяў, якія сёння складаюцца ў краіне, перадае БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што рост тарыфаў і коштаў павінен быць абгрунтаваны і "пакрывацца заробкамі і даходамі нашых людзей".

Пры гэтым ён падкрэсліў, што павышэнне коштаў і тарыфаў павінна ісці паступова, па 2–3% за месяц. "А ў нас так бывае: урад спіць-спіць, прачнуўся праз паўгода і кажа — трэба на 40% нешта павысіць", — сказаў прэзідэнт.

Як паведамляў Тэлеграф, кіраўнік дзяржавы 8 кастрычніка заявіў, што ён дзеля жыхароў краіны пачаў "прэсаваць", каб кошты ў краіне не былі высокімі. "Гэта значыць, трымаем цэны на нізкім узроўні, а зарплату раздулі. Наступствы вы добра ведаеце", — сказаў ён.

telegraf.by

Фота: 

БелТА