За тыдзень цана газу ў Еўропе зменшылася больш чым удвая і апусцілася ніжэй за тысячу долараў

Каціроўкі на Лонданскай біржы толькі за адзін дзень 30 снежня ўпалі на 12%.

17472101_303.jpg

Тыдзень таму біржавы кошт на газ у Еўропе ўпершыню пераадолеў адзнаку ў дзве тысячы долараў на фоне надыходзячых маразоў і нізкіх запасаў сыравіны ў падземных сховішчах. Аднак потым цана пайшла ўніз на фоне паведамленняў аб аднаўленні ветрагенерацыі і пра тое, што колькасць танкераў, якія перавозяць звадкаваны прыродны газ з ЗША ў Еўропу, вырасла на траціну.

Паводле «Эхо Москвы».