Зяленскі: На Хэлоўін усе чэрці з палітычнага пекла адкрываюць твары

Украінскі прэзідэнт выказаўся наконт сітуацыі вакол Канстытуцыйнага суда. Уладзімір Зяленскі лічыць, што рашэнне Канстытуцыйнага суда па антыкарупцыйным заканадаўстве — гэта "зусім не пра Канстытуцыю, вяршэнства права, законнасць", а хутчэй "пра традыцыйную нашу брудную палітыку, калі сваім усё, а грамадству — галеча", "гэта пра тое, як нельга рабіць у сучасным свеце", паведамляе korrespondent.net

2559245.jpg

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць рашэнне Канстытуцыйнага суда аб антыкарупцыйным заканадаўстве публічнай праявай змовы часткі старых элітаў і алігархаў супраць прэзідэнта і супраць краіны.

"Я дакладна ведаю, што сённяшні дэмарш Канстытуцыйнага суда — гэта публічная праява змовы часткі старых элітаў і алігархаў супраць прэзідэнта і супраць краіны. Ніяк інакш. Менавіта супраць. Таму што толькі слабы прэзідэнт і слабая дзяржава — залог захавання іх карупцыйнага ладу жыцця. Інакш яны не ўмеюць. Як там кажуць — на Хэлоўін усе чэрці з палітычнага пекла адкрываюць свае сапраўдныя твары. Так супала. Прозвішчы чарцей вы выдатна ведаеце", — напісаў Зяленскі на сваёй старонцы ў Facebook.

"Хіба мы не хочам, каб чыноўнікі давалі справаздачы перад грамадствам? Або каб яны не нахабнічалі ўсё больш ад беспакаранасці, або каб дзяржаўны рэсурс размяркоўваўся справядліва, а не толькі для абраных алігархаў? Мы, грамадства, ужо неаднаразова казалі — так, хочам новых адносін. А вось Канстытуцыйны суд, суддзі якога былі прызначаныя старой сістэмай і маімі папярэднікамі, тымі ж, якія заўсёды "руку на сэрца" і кашулю гатовыя ірваць за краіну, лічыць інакш. Усім ім вельмі трэба захаванне "касты недатыкальных", — падкрэсліў Зяленскі.

Давайте скажу кілька слів про наш Конституційний Суд, який на цьому тижні вирішив протиставити себе державі та...

Опубликовано Володимиром Зеленським Воскресенье, 1 ноября 2020 г.


Кіраўнік Украіны ўпэўнены, што кожны чыноўнік можа і павінен дэклараваць свой даход і адпраўляцца ў турму, калі яго выдаткі моцна перавышаюць даходы.

Нагадаем, што 27 кастрычніка па прадстаўленні 48 народных дэпутатаў Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў неканстытуцыйнымі асобныя палажэнні антыкарупцыйнага заканадаўства. Рашэнне КС азначае адмену электроннага дэкларавання, адмену паўнамоцтваў Нацыянальнага агенцтва па пытаннях прадухілення карупцыі на поўную праверку і маніторынг ладу жыцця чыноўнікаў, дэкрыміналізацыю недакладнага дэкларавання.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект, якім прапанаваў спыніць паўнамоцтвы суддзяў КС і прызнаць яго рашэнне аб дэклараванні "нікчэмным".

Паводле korrespondent.net