Золатавалютныя рэзервы Беларусі скарачаюцца

На 1 студзеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 7 мільярдаў 315 мільёнаў даляраў.

zolotoj_zapas_833x400.jpg


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка, піша racyja.com.
За снежань 2017 года золатавалютныя рэзервы знізіліся на 98 мільёнаў даляраў, або на 1,3%. Рэзервы скараціліся ў снежні ў звязку з планавым пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце на суму каля 501 мільёна даляраў.
На 2018 год аб’ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі павінен складаць не менш за 6 мільярдаў даляраў.