10 сутак — за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы
На 10 сутак арыштавалі жыхара Вілейкі за бел-чырвона-белы сцяг на аватарцы ў Viber.
У канцы студзеня жыхара Вілейкі затрымалі за тое, што ён у групах ў Viber размяшчаў інфармацыю са свайго акаўнта, на аватарцы якога было яго фота з бел-чырвона-белым сцягам у руках, паведамляюць праваабаронцы.
Міліцыянты вілейскага РАУСа расцанілі гэта як «несанкцыянаванае пікетаванне» і склалі на яго пратакол па арт. 24.23 КаАП.
На судзе 26 студзеня жыхар Вілейцы пацвердзіў, што гэта быў публічны пратэст супраць дзейнай улады і цалкам прызнаў віну. Суд Вілейскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым і арыштаваў яго на 10 сутак.