100-годдзю з дня народзінаў Менахема Бегіна прысвячаецца
Сёлета Дзяржава Ізраіль адзначае юбілей з дня народзінаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, сёмага прэмьер-міністра краіны Менахема Бегіна. З гэтай нагоды 30 і 31 кастрычніка ў Брэсце, на яго радзіме, адбудуцца святочныя мерапрыемствы.
31 кастрычніка плануецца адкрыццё бюсту гэтага выбітнага ізраільскага палітыка. Гэта ўнікальны выпадак, калі на постсавецкай прасторы адкрываецца помнік палітычнаму лідару Ізраіля.
У адкрыцці бюсту прымуць удзел прадстаўнікі мясцовых уладаў і габрэйскіх арганізацый, беларускія і ізраільскія дыпламаты, а таксама спонсары праекту. Для ўдзелу ў цырымоніі ў Беларусь прыедзе
дырэктар Цэнтру спадчыны Менахема Бегіна Герцль Макаў. На цырымоніі амбасадар Ізраілю ў Беларусі Іосіф Шагал зачытае прывітальны ліст прэмьер-міністра Ізраілю Беньяміна Нетаньягу.
30 кастрычніка ў Брэсце адбудзецца презентацыя паштовага блоку «Нацыянальныя лідары Дзяржавы Ізраіль – выхадцы з Беларусі». Гэты блок, падрыхтаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі з ініцыятывы амбасады
Ізраілю, прысвечаны выбітным ізраільскім палітыкам – ураджэнцам Беларусі, у тым ліку першаму прэзідэнту краіны Хаіму Вейцману, трэцяму прэзідэнту Ізраіля Залману Шазару, восьмаму і дзясятаму
премьер–міністру краіны Іцхаку Шаміру, Менахему Бегіну і цяперашняму галаве Дзяржавы Ізраіль Шымону Перэсу.