22 ліпеня ў Беларусі было ліквідавана як мінімум 56 арганізацый

Па даных «Вясны», 22 ліпеня ў Беларусі было ліквідавана як мінімум 56 арганізацый грамадзянскай супольнасці.

photo5471964635377808500.jpg


Праваабарончы цэнтр «Вясна» на сваім сайце публікуе поўны спіс ліквідаваных НДА. Як адзначаюць праваабаронцы, спіс абнаўляецца.
У сваю чаргу, па звестках «Беларускай асацыяцыі журналістаў», 23 ліпеня 48 некамерцыйных грамадскіх арганізацый даведаліся, што былі без папярэджання ліквідаваныя ўладамі. Як аказалася, зрабіць гэта даволі проста — выканкамы могуць самастойна ліквідаваць любую зарэгістраваную ім юрыдычную асобу. А вось з грамадскімі аб'яднаннямі складаней — Мінюст павінен звярнуцца ў суд, каб закрыць іх.