25 гадоў таму была падпалена царква на Cвятой Гары Грабарцы

25 гадоў таму была падпалена праваслаўная Царква Праабражэння Гасподняга на Святой Гары Грабарцы ў Польшчы.

 



Фота podlasiemniejznane.wordpress.com


Гэта была вялікая трагедыя для праваслаўных у Польшчы. На месцы дашчэнту спаленага храма, дзякуючы намаганням вернікаў, узнік новы, падобны да ранейшага, кажа айцец Уладзімір Місеюк з Саколкі:

— Не думалі, што царква калісьці будзе адбудавана. Але калі вернікі настолькі аб’ядналіся вакол гэтай бяды, то гэта бяда напалову.

Галоўныя рэлігійныя ўрачыстасці на Святой Гары праходзяць у свята Праабражэння Гасподня — у другой палове жніўня.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

 

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: