У Познані адкрылася кавярня, дзе працуюць толькі інваліды

Спецыялізацыя кавярні — італьянскае пірожнае з сырам маскарпонэ і ліманад на базе майскага мёду.



72bf194b1d.jpg

“Добрая кавярня” (“Kawiarnia Dobra”) — так называецца кафэ, якое адкрылася ў заходнепольскім горадзе Познань і ў якім працуюць толькі інваліды — асобы з парушэннем інтэлектуальнага развіцця. Такія людзі маюць вялікія праблемы з працаўладкаваннем: толькі 16% асоб з асаблівасцямі разумовага развіцця працуюць. 


У “Добрай кавярні” працу маюць 5 чалавек, у якіх дыягназавана інтэлектуальная адсталасць сярэдняй ступені. Уладальнікам кавярні з'яўляецца сацыяльны каапэратыў, заснавальнікам якіх, у прыватнасці, выступілі псіхатэрапеўты, што працуюць з інвалідамі. 


У кавярні можна перакусіць ды выпіць гарачыя ды ахаладжальныя напоі, а спецыялізацыя кафэ — гэта італьянскае пірожнае з сырам маскарпонэ й ліманад на базе майскага мёду. 

www.radyjo.net