45 з 69 пасылак, якія салдаты-марадзёры дасылалі з Мазыра, зніклі з сістэмы ці не дайшлі да адрасатаў

Частка пасылак яшчэ на шляху, некаторыя ўжо дайшлі, але з большасцю нешта пайшло не так.

maradzjory.jpeg


Выданне @mediazona_by са спасылкай на праект «База дадных» паведамляе, што дзве траціны пасылак салдат УС РФ, якія адпраўляліся праз СДЭК з Мазыра, маюць статусы «не ўручана» (калі пасылка была дастаўлена па адрасе, але яе «не ўдалося ўручыць атрымальніку», альбо атрымальнік не забраў яе на працягу двух тыдняў пасля паступлення) ці «замова не знойдзеная» (калі б гэтага адпраўлення ніколі не існавала ці яно было б выдаленае).
Што тычыцца астатніх пасылак, то — 17 знаходзяцца ў шляху, 5 уручылі і 2 чакаюць уручэння. У прэс-службе СДЭК «Медыязоне» адмовіліся даць інфармацыю па канкрэтных адпраўленнях.
Поўнае знікненне замоў з сістэмы кампанія патлумачыла тым, што кліент мог стварыць замову праз сайт, але так і не адправіць яе, ці адправіць, але не аплаціць альбо зусім забраць пасылку назад.