
Уладзімір Раманоўскі
Як распавялі НЧ паплечнікі Раманоўскага, якія прысутнічалі на судовым паседжанні, суддзя доўга не мог вынесці рашэння па справе Уладзіміра Раманоўскага і з кімсьці раіўся наконт прысуду.
Акрамя Уладзіміра Раманоўскага, у судзе Савецкага раёна судзяць яшчэ шасцярых удзельнікаў учорашняга пікета салідарнасці з палітвязнямі і зніклымі палітыкамі. Намеснік старшыні "Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)" і зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, Аляксандр Арастовіч, таксама атрымаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
Вынікі судовага разгляду справаў старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі ды грамадскіх актывістаў Яўгена Храпавога, Міхаіла Бабілы, Ганны Канапацкай і Вольгі Маёравай яшчэ невядомыя. Усе сямёра грамадскія актывісты абвінавачваюцца па арт. 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве).