80 гадоў таму ў СССР была аб’яўлена «бязбожная пяцігодка»
15 мая спаўняецца 80 гадоў з моманту выдання дэкрэту савецкага ўрада аб «бязбожнай пяцігодцы». Сталін паставіў мэту: да 1 мая 1937 года на тэрыторыі ўсёй краіны павінны
забыць імя Бога.
У той час налічвалася звыш 5 мільёнаў ваяўнічых бязбожнікаў, аб’яднаных у больш за 60 тысяч супольнасцяў. Распачыналася стварэнне антырэлігійных працоўных універсітэтаў —
спецыяльных устаноў для падрыхтоўкі кадраў для наступлення на рэлігію.
15 мая спаўняецца 80 гадоў з моманту выдання дэкрэту савецкага ўрада аб «бязбожнай пяцігодцы». Сталін паставіў мэту: да 1 мая 1937 года на тэрыторыі ўсёй краіны павінны забыць імя Бога.
У той час налічвалася звыш 5 мільёнаў ваяўнічых бязбожнікаў, аб’яднаных у больш за 60 тысяч супольнасцяў. Распачыналася стварэнне антырэлігійных працоўных універсітэтаў —
спецыяльных устаноў для падрыхтоўкі кадраў для наступлення на рэлігію.
План ліквідацыі рэлігіі да 1937 года распрацавалі ў Антырэлігійнай камісіі. Згодна з ім, да 1932–1933 гадоў павінны былі зачыніцца ўсе святыні, да 1933–1934 гадоў —
знікнуць усе рэлігійныя традыцыі, да 1935–1936 гадоў збіраліся знішчыць усіх святароў, а да 1937 года павінна была знікнуць з жыцця сама памяць пра Бога.
Аднак перапіс 1937-га не пацвердзіў планы. Таму яго вынікі засакрэцілі, і было вырашана перайсці да тактыкі знішчэння.
Паводле catholic.by