80 тысяч беларусаў атрымалі летась дазвол на жыхарства ў ЕС, з іх 74 тысячы — у Польшчы
Больш за 80 тысяч беларусаў атрымалі летась дазвол на жыхарства ў Еўрасаюзе.
Фота: sibs-visa.com
Прысутнасць беларусаў даволі вялікая толькі ў суседніх Польшчы (яна выдала 74 000 дазволаў) і Літве (1000). У астатніх краінах лічбы мінімальныя, паведамляе "Наша Ніва" са спасылкаю на Еўрастат.
Адукацыю ў краінах ЕС атрымліваюць 3 600 грамадзян Беларусі.
Дазволы на жыхарства ў Еўрасаюзе па краінах.
Украіна 302 000
ЗША 199 000
Кітай 170 000
Індыя 135 000
Марока 96 000
Сірыя 82 000
Беларусь 80 000
Расія 74 000
Бразілія 57 000
Турцыя 56 000
Польшча найбольш прыцягвае ўкраінцаў, беларусаў і малдаван. Літва — расіян, украінцаў і беларусаў. Латвія — расіян, украінцаў і кітайцаў. А вось у Германію на жыхарства пераязджалі з Сірыі, Турцыі і Кітая. У Францыю — з Марока, Алжыра і Кітая. А ў Брытанію, якая выдала найбольш сталых жыхароў, — з ЗША, Кітая і Індыі.