ААН крытыкуе Чэхію за "зневажальныя" ўмовы для бежанцаў

Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека выступіла з крытыкай уладаў Чэхіі за сістэматычнае парушэнне правоў мігрантаў і за ўтрыманне іх у зневажальных умовах.



1025873423.jpg

Фота: sputniknews.com

Як паведаміў кіраўнік упраўлення Зейд Раад аль-Хусэйн, бежанцаў затрымліваюць на тэрыторыі краіны на тэрмін да 90 дзён і канфіскуюць у іх грошы, каб аплаціць іх ўласнае ўтрыманне.

Камісар таксама заявіў, што ААН устрывожаная ісламафобскімі выказваньнямі прэзыдэнта Чэхіі Мілаша Зэмана.
 

Між тым, прадстаўнік Зэмана паведаміў, што кіраўнік дзяржавы мае намер прытрымлівацца сваёй пазіцыі.
"Прэзідэнт даўно папярэджваў пра пагрозу ісламскага фундаменталізму. Гэта яго меркаванне, і ён не будзе мяняць яго пад ціскам з-за мяжы", — сказаў ён
 

Напярэдадні мігранты, якія пражываюць у Славеніі ў часовым намётавым лагеры ў Брэжыцы, спалілі яго ў знак пратэсту супраць дзеянняў уладаў, якія, на іх думку, занадта павольна вядуць рэгістрацыю і транспарціроўку мігрантаў на мяжу з Аўстрыяй.

На мінулым тыдні Венгрыя закрыла мяжу з Сербіяй і Харватыяй і адмовілася прапускаць мігрантаў транзітам праз сваю тэрыторыю з меркаванняў бяспекі.

ВВС